Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Врс 2016

За два дні ў датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах у Беларусі прынялі ўдзел 9,63 працэнта выбаршчыкаў

За два дні ў датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах у Беларусі прынялі ўдзел 9,63 працэнта выбаршчыкаў

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За два дні, 6 і 7 верасня ў датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання прынялі ўдзел 9,63 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці на ўчасткі прыйшло 7,68 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 10,94 працэнта. У Гомельскай вобласці прагаласавалі датэрмінова 10,68 працэнта выбаршчыкаў, у Гродзенскай - 9,35 працэнта.

У Мінскай і Магілёўскай абласцях удзел у датэрміновым галасаванні за два дні прынялі 8,57 працэнта і 10,88 працэнта выбаршчыкаў ад агульнага спісачнага складу адпаведна. У сталіцы прагаласавала 9,65 працэнта выбаршчыкаў. На ўчасткі за межамі Беларусі прыйшло 10,54 працэнта выбаршчыкаў.

Інфаграфiка. Аб ходзе датэрміновага галасавання ў БеларусіДатэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў стартавала 6 верасня і будзе прадаўжацца па 10 верасня. Выбары назначаны на 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі