Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Врс 2016

Выбары ў Беларусі праходзяць арганізавана і спакойна - Лебедзеў

Выбары ў Беларусі праходзяць арганізавана і спакойна - Лебедзеў

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі праходзяць арганізавана і спакойна. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уражанні пазітыўныя: ідзе спакойная, добра арганізаваная выбарчая кампанія. На большасці ўчасткаў пануе святочная атмасфера, і гэтаму спрыяе надвор'е. Мы пераканаліся ў тым, што людзі ідуць на выбарчыя ўчасткі ў добрым настроі", - сказаў Сяргей Лебедзеў. Паводле яго слоў, прыходзіць нямала і пажылых людзей, якія, нягледзячы на ўзрост і нейкія хваробы, вырашылі прагаласаваць непасрэдна на ўчастках, а не дома. Для галасуючых на парламенцкіх выбарах упершыню на выбарчых участках стараюцца зрабіць гэты дзень памятным - дораць невялікія сувеніры: блакноты, шакалад.

Паводле слоў Сяргея Лебедзева, наглядальнікі місіі СНД кантактуюць з заходнімі калегамі. "На некалькіх участках сустрэліся з наглядальнікамі ад АБСЕ і шчыра абмяняліся ўражаннямі, - расказаў ён. - Нас радуе, што і ў іх уражанні пазітыўныя. Я шчыра пажадаў, каб і заўтра ў падагульняючым заключэнні таксама прагучалі пазітыўныя ацэнкі, таму што нярэдка мы сутыкаемся з такой практыкай: напярэдадні ўсё добра, усё нармальна, ідзе галасаванне, на другі дзень аб'яўляюць выбары недэмакратычнымі, непразрыстымі і гэтак далей".

Асаблівую ўвагу Сяргей Лебедзеў звярнуў на работу мясцовых наглядальнікаў. "Мы бачылі, што яны прысутнічаюць на ўсіх выбарчых участках. Ніякіх парушэнняў выяўлена не было. Усе пацвярджаюць, што галасаванне праходзіць спакойна, арганізавана, усе выказваюць пажаданне, каб гэтыя спакой і стабільнасць прысутнічалі ў жыцці беларусаў не толькі ў дзень выбараў, але і ў далейшым. Мы з гэтым цалкам салідарныя", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі