У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Ліп 2016

Выбаркамы зарэгістравалі 446 ініцыятыўных груп па ўсёй Беларусі

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі зарэгістравалі 446 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, гаворыцца на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Усяго ў акруговыя камісіі было пададзена 479 заяў аб рэгістрацыі такіх груп. Прыём заявак завяршыўся 7 ліпеня, іх разгляд прадаўжаўся на працягу пяці дзён пасля гэтай даты.

Больш за ўсё груп, паводле апошніх даных, зарэгістравана ў Мінску - 114, менш за ўсё - у Віцебскай вобласці - 48.

Сярод вылучэнцаў, групы якіх зарэгістраваны, 286 беспартыйных і 160 членаў палітычных партый. Больш за ўсё такім чынам вылучаецца прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (39 чалавек). Далей ідуць: Партыя БНФ - 29, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - 23, Камуністычная партыя Беларусі - 21, Ліберальна-дэмакратычная партыя - 16, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - 16, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 10, Беларуская партыя "Зялёныя" - 3, Беларуская патрыятычная партыя - 3.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс