Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Ліп 2016

Выбаркамы зарэгістравалі 428 ініцыятыўных груп па ўсёй Беларусі

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі зарэгістравалі 428 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, гаворыцца на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Усяго ў акруговыя камісіі было пададзена 479 заяў аб рэгістрацыі такіх груп. Прыём заявак завяршыўся 7 ліпеня, але разгляд заявак прадаўжаецца яшчэ на працягу пяці дзён пасля гэтай даты. Такім чынам, колькасць пададзеных заявак ужо канчатковая, а колькасць зарэгістраваных груп можа змяніцца.

Больш за ўсё груп, паводле апошніх даных, зарэгістравана ў Мінску - 106, а менш за ўсё ў Віцебскай вобласці - 48. Сярод вылучэнцаў, групы якіх зарэгістраваны, 274 беспартыйныя і 154 члены палітычных партый. Больш за ўсё вылучаецца прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (39 чалавек). Далей ідуць Партыя БНФ - 27, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - 23, Камуністычная партыя Беларусі - 19, Ліберальна-дэмакратычная партыя - 16, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - 14, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 9, Беларуская партыя "Зялёныя" - 3, Беларуская патрыятычная партыя - 3, Партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" - 1.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі