У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

27 Ліп 2016

Выбаркамы атрымалі 84 камплекты дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчыя камісіі атрымалі, паводле апошніх даных, 84 камплекты дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё камплектаў паступіла ў выбаркамы Магілёўскай вобласці - 22, менш за ўсё - у выбаркамы Віцебскай вобласці - 2. Пры гэтым, паводле даных ЦВК, пакуль можна канстатаваць, што ў кандыдаты вылучаны 63 чалавекі. Магчыма, у бліжэйшы час гэта лічба значна павялічыцца, паколькі ў выбаркамы павінны паступіць дакументы ад партый і шматлікіх ініцыятыўных груп.

Вылучэнне кандыдатаў прадоўжыцца да 1 жніўня, іх рэгістрацыя пройдзе з 2 па 11 жніўня. На наступны дзень пасля заканчэння рэгістрацыі адбудзецца жараб'ёўка паміж кандыдатамі для вызначэння даты і часу выступленняў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс