У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

13 Кст 2016

Віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў выбраны Баляслаў Пірштук

Віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў выбраны Баляслаў Пірштук

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі выбраны Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За кандыдатуру Баляслава Пірштука, якога вылучыў на правах старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, сёння на пасяджэнні прагаласавалі 105 дэпутатаў са 109 прысутных. Альтэрнатыўных кандыдатур на гэту пасаду заяўлена не было.

Як адзначыў Баляслаў Пірштук, выступаючы перад дэпутатамі, ён добра разумее, што пасада намесніка старшыні не прывілея, а сур'ёзная, адказная работа. "Для нас галоўнае - хутка ўключыцца ў заканадаўчую дзейнасць, пры гэтым трэба не толькі аператыўна прымаць рашэнні, больш важна ўдзяліць увагу якасці законапраектаў, адкрытасці заканадаўчага працэсу", - лічыць ён.

Віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў выбраны Баляслаў ПірштукНа думку віцэ-спікера, у парламенце склалася эфектыўная сістэма падрыхтоўкі і прыняцця законапраектаў. "Мы з вамі павінны забяспечыць пераемнасць у заканадаўчай дзейнасці і як мага хутчэй пачаць разгляд законапраектаў, унесеных у Палату прадстаўнікоў. Паколькі большасці з нас гэту работу давядзецца выконваць упершыню, многае будзе залежаць ад актыўнасці работы пастаянных камісій і кожнага дэпутата. У гэтым плане важным уяўляецца цеснае супрацоўніцтва пастаянных камісій з профільнымі міністэрствамі і арганізацыямі", - сказаў ён.

Віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў выбраны Баляслаў ПірштукНамеснік старшыні звярнуў увагу, што лічыць сваёй асноўнай задачай захаванне таго высокага ўзроўню супрацоўніцтва, якое склалася ў Палаты прадстаўнікоў з Адміністрацыяй Прэзідэнта, урадам, Саветам Рэспублікі, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і іншымі дзяржаўнымі органамі. Такое ўзаемадзеянне, на яго думку, дае магчымасць прымаць якасныя жыццяздольныя рашэнні, якія працуюць як на эканоміку, так і на ключавыя напрамкі сацыяльнай сферы. Парламентарый таксама выказаў меркаванне, што ў мэтах забеспячэння адкрытасці і празрыстасці парламенцкага працэсу важна прадоўжыць практыку шырокага грамадскага абмеркавання найбольш значных для жыцця краіны і грамадства пытанняў. "Парламенцкія слуханні, пашыраныя пасяджэнні пастаянных камісій, круглыя сталы, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы былі і застануцца асноўнай формай работы парламента, - заўважыў ён. - Адладжаная сістэма маніторынгу правапрымяняльнай практыкі павінна служыць для кантролю выканання прынятых рашэнняў".

Віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў выбраны Баляслаў ПірштукБаляслаў Казіміравіч Пірштук нарадзіўся 30 студзеня 1959 года ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. У 1981 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-цеплаэнергетык, у 1993 годзе - Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці менеджар-эканаміст. У 1995-1997 гадах - першы намеснік старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці, у 1997-2002 гадах - старшыня Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта, з 2002 па 2007 год - старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта. У 2007 годзе быў назначаны намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама. У 2010 годзе ўдастоены звання "Ганаровы грамадзянін Светлагорска". Баляслаў Пірштук выбраны дэпутатам ад Гомельскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс