Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Врс 2016

Участкі для галасавання на парламенцкіх выбарах адкрыліся ў Беларусі

Участкі для галасавання на парламенцкіх выбарах адкрыліся ў Беларусі

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Участкі для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адкрыліся сёння ў 8.00 і прадоўжаць сваю работу да 20.00, паведамляе БЕЛТА.

Усяго ўтворана 6018 участкаў для галасавання, у тым ліку 21 - у воінскіх часцях і 259 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах. Тут участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне завершаным і раней за 20.00, калі свой выбар зрабілі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.

За мяжой утворана 47 выбарчых участкаў: у Аўстраліі, Аўстрыі, Азербайджане, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытанія і Паўночнай Ірландыі, Венгрыі, Венесуэле, ФРГ, Ізраілі, Індыі, Італіі, Казахстане, Канадзе, КНР, на Кубе, Латвіі, Літве, Малдове, Нідэрландах, ААЭ, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Узбекістане, Украіне, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Эстоніі, Японіі.

На замежных участках у спіс выбаршчыкаў уключаюцца грамадзяне Беларусі, пражыванне якіх на тэрыторыі замежнай дзяржавы пацверджана на момант складання спіса, а таксама грамадзяне, што знаходзяцца ў працяглай замежнай камандзіроўцы. Прагаласаваць за мяжой змогуць таксама тыя выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў знаходзяцца ў іншай краіне ў сувязі з прыватнай, службовай, дзелавой або турыстычнай паездкай. Яны будуць уключаны ў спіс выбаршчыкаў на падставе дакументаў, што засведчваюць асобу і пацвярджаюць беларускае грамадзянства.

Для таго каб атрымаць бюлетэнь, выбаршчык павінен мець пры сабе дакумент, што засведчвае асобу. Гэта можа быць пашпарт, даведка з органаў унутраных спраў, калі ён страчаны, правы вадзіцеля, пенсійнае пасведчанне або пасведчанне інваліда з фатаграфіяй. Ваеннаслужачым тэрміновай службы бюлетэнь выдадуць, калі ён прад'явіць ваенны білет. Дзяржслужачыя змогуць прагаласаваць па службовым пасведчанні, студэнты - па студэнцкім білеце.

Выбаршчык адзін запаўняе бюлетэнь у кабіне або пакоі для тайнага галасавання. Прысутнасць каго б там ні было яшчэ забараняецца. Выключэнне зроблена для тых, хто не можа самастойна запоўніць бюлетэнь. Ён мае права запрасіць у кабіну або пакой для тайнага галасавання іншую асобу паводле свайго меркавання, акрамя членаў выбарчых камісій, кандыдатаў, іх давераных асоб.

Пры галасаванні на выбарах выбаршчык ставiць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога ён галасуе. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, ён ставіць любы знак у пустым квадраце, які знаходзіцца справа ад радка "Супраць усіх кандыдатаў". Калi ў бюлетэнь унесена прозвiшча толькi аднаго кандыдата, то выбаршчык ставiць любы знак або пад словам "за", або пад словам "супраць". Калі галасуючы лічыць, што памыліўся, запаўняючы бюлетэнь, ён мае права звярнуцца да члена ўчастковай камісіі з просьбай выдаць яму новы бюлетэнь узамен сапсаванага.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з'яўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць маюць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў. Каб выбары былі прызнаны праведзенымі ў першым туры, на ўчасткі павінны прыйсці больш як 50 працэнтаў грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Перамогшым у першым туры будзе лічыцца той кандыдат у дэпутаты, які набярэ найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі