Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Jul 2016

У акруговыя выбаркамы Мінска паступіла 99 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання паступіла 99 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яе старшыня Сяргей Хільман, у сталіцы назіраецца высокая актыўнасць у гэтай выбарчай кампаніі.

На пасяджэнні была разгледжана скарга аднаго з вылучэнцаў у дэпутаты, якому адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў акруговай выбарчай камісіі Старавіленскай выбарчай акругі нумар 105. Пры падачы заявы аб вылучэнні ў дэпутаты патэнцыяльны кандыдат прадставіў спіс удзельнікаў ініцыятыўнай групы з пазначэннем усіх даных, якія прадугледжаны Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Усяго ў ім фігуравалі 34 чалавекі. Акруговая камісія прыняла рашэнне праверыць дакладнасць даных, звярнуўшыся ў органы ўнутраных спраў. 2 ліпеня было вынесена рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата. Паводле афіцыйных даных ГУУС, у прадастаўленых пашпартных даных пяці ўдзельнікаў групы з 34 сапраўды былі выяўлены неадпаведнасці. У тым ліку ў рэгістрацыі па месцы жыхарства. У ходзе галасавання большасць прысутных выступілі за тое, каб адмяніць рашэнне акруговай выбарчай камісіі Старавіленскай выбарчай акругі нумар 105 і зарэгістраваць ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты, за выключэннем пяцярых.

Рашэннем прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама ў сталіцы створаны Мінская гарадская выбарчая камісія і 20 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Усе камісіі створаны ў максімальным складзе - па 13 чалавек.

У складзе Мінскай гарадской выбарчай камісіі 12 прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў (92,3 працэнта), з іх чатыры прадстаўнікі палітычных партый: Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Камуністычнай партыі Беларусі, Партыі БНФ, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

У складзе акруговых выбарчых камісій таксама 92,3 працэнта складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Доля прадстаўнікоў палітычных партый - 28,8 працэнта. Прадстаўнікі, вылучаныя грамадзянамі шляхам падачы заяў, складаюць 6,2 працэнта, чатыры чалавекі (1,5 працэнта) вылучаны працоўнымі калектывамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі