У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Ліп 2016

У акруговыя выбаркамы Мінска паступіла 139 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп - падагульняючыя даныя

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання, паводле даных на 10.00, паступіла 139 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Большая частка ініцыятыўных груп (88) зарэгістравана беспартыйнымі грамадзянамі. Тым не менш, 51 група зарэгістравана прадстаўнікамі партый. Найбольшую актыўнасць праявілі Камуністычная партыя Беларусі (12 заяў), Аб'яднаная грамадзянская партыя (11), Партыя БНФ (9). У разрэзе выбарчых акруг па колькасці пададзеных заяў лідзіруюць Каменагорская нумар 102 і Уручская нумар 109, у якіх пададзена па 11 заяў. Нізкая актыўнасць адзначаецца ў Купалаўскай акрузе нумар 95 (2 заявы).

Рашэннем прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў горадзе Мінску створаны Мінская гарадская выбарчая камісія і 20 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Усе камісіі створаны ў максімальным складзе - па 13 чалавек.

У складзе Мінскай гарадской выбарчай камісіі 12 прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў (92,3 працэнта), з іх 4 - прадстаўнікі палітычных партый: Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Камуністычнай партыі Беларусі, Партыі БНФ, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

У складзе акруговых выбарчых камісій таксама 92,3 працэнта складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Доля прадстаўнікоў палітычных партый складае 28,8 працэнта. Прадстаўнікі, вылучаныя грамадзянамі шляхам падачы заяў, складаюць 6,2 працэнта, 4 чалавекі (1,5 працэнта) вылучаны працоўнымі калектывамі.

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання пройдуць у Беларусі 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс