У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

28 Чэр 2016

ЦВК зацвердзіла склад савета па назіранні за агітацыяй у СМІ

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў сёння склад Наглядальнага савета па кантролі за захаваннем парадку і правіл правядзення перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Савет не можа прымаць нейкія абавязваючыя рашэнні. Гэта наглядальны кансультатыўны орган, які дапамагае ЦВК", - растлумачыла на пасяджэнні старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што спачатку планавалася, што гэты орган будзе працаваць адзін месяц - у перыяд перадвыбарнай агітацыі. Цяпер тэрмін павялічаны, у тым ліку для таго каб адчоваць, ці не вядзецца дачасная агітацыя. "Усе кандыдаты ў гэты орган былі вылучаны Міністэрствам інфармацыі", - дадала Лідзія Ярмошына.

Старшынёй савета стаў першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі, у якога вялікі вопыт работы ў СМІ. Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што Ігар Луцкі мае адукацыю ў тым ліку ў сферы інфармацыйных тэхналогій у дзяржкіраванні, што актуальна цяпер, калі шырока выкарыстоўваецца інтэрнэт.

Намеснікам старшыні стаў намеснік старшыні Беларускага саюза журналістаў Сяргей Сверкуноў, які прапрацаваў у масмедыя з 1967 па 2010 год. Сакратар савета - генеральны дырэктар агенцтва "Мінск-Навіны" Кацярына Дубінская. Акрамя таго, у гэты орган увайшлі першы намеснік генеральнага дырэктара БЕЛТА Аксана Кірыльчык, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "СБ. Беларусь сегодня" Міхаіл Лябедзік, галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў.

Размаўляючы з журналістамі, Лідзія Ярмошына адзначыла, што калі ў ЦВК паступіць заяўка ад Беларускай асацыяцыі журналістаў на ўключэнне яе членаў у склад гэтага савета, то Цэнтрвыбаркам разгледзіць такую просьбу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс