Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Чэр 2016

ЦВК зацвердзіла каляндарны план па правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў

ЦВК зацвердзіла каляндарны план па правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі сёння на пасяджэнні зацвердзіў каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, адзначыла, што з 3 ліпеня па 1 жніўня будзе ажыццяўляцца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым рэгістрацыя, прадстаўленне ў адпаведную камісію дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп павінна быць ажыццёўлена не пазней за 7 ліпеня. Да 1 жніўня ўключна павінны быць прадстаўлены заявы і ўсе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць 10 дзён - з 2 па 11 жніўня.

Не пазней за 24 чэрвеня ўключна павінна прайсці вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій - абласныя, мінскую гарадскую і акруговыя. Участкі для галасавання ўтвараюцца не пазней за 9 ліпеня. 24 ліпеня - апошні тэрмін вылучэння ва ўчастковыя камісіі, 27 ліпеня - апошні тэрмін для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій.

Спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, павінны быць складзены да 26 жніўня.

Што датычыцца дзеянняў выканаўчых камітэтаў, то не пазней за 27 чэрвеня павінны быць вызначаны месцы, забароненыя да ўстаноўкі пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў.

Месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў для вядзення перадвыбарнай агітацыі ў заяўным парадку павінны быць вызначаны мясцовымі выканаўчымі органамі не пазней за 1 жніўня.

Вынікі выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў павінны быць падведзены не пазней за 15 верасня акруговымі выбаркамамі.ЦВК зацвердзіла каляндарны план па правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі