Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Жнв 2016

ЦВК: Рады партыйцаў на выбарах "парадзелі" з-за нядобрасумленнай падрыхтоўкі дакументаў на рэгістрацыю

ЦВК: Рады партыйцаў на выбарах

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рады партыйцаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў на этапе рэгістрацыі "парадзелі" з-за нядобрасумленнай падрыхтоўкі дакументаў. Аб гэтым сёння паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры праграмы "Актуальны мікрафон" Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, паведамляе БЕЛТА.

"Партыйныя спісы ў перыяд рэгістрацыі "радзеюць" у сувязі з тым, што тыя, хто вылучыўся такім чынам (ад палітычных партый. - Заўвага БЕЛТА), усё ж такі не пранікліся духам выбарчай кампаніі і не падрыхтавалі добрасумленна дакументы на рэгістрацыю", - заўважыла старшыня ЦВК. Паводле яе слоў, часта прадстаўнікі партый прытрымліваюцца думкі, што ідуць на ўступкі партыйным інтарэсам і самой партыі, згаджаючыся балаціравацца. "Яны лічаць, што людзі, якія іх угаварылі на гэты працэс, самі павінны паклапаціцца аб усіх дакументах", - сказала яна.

Між тым у сувязі са скаргамі выбаршчыкаў, якія маюць недастатковую колькасць інфармацыі аб кандыдатах, на гэтых выбарах крыху павялічыўся пералік дакументаў, што трэба накіраваць у камісіі для рэгістрацыі. Напрыклад, калі патэнцыяльны кандыдат паведамляе аб наяўнасці нейкай адукацыі, патрэбны дакумент, які пацвярджае гэты факт. Калі размова ідзе аб месцы работы, патрэбна выпіска з працоўнай кніжкі. Калі ж патэнцыяльны кандыдат вылучаны палітычнай партыяй, трэба прынесці даведку або партыйны білет, які пацвярджае членства. "Але нашы патэнцыяльныя кандыдаты не заўсёды прадастаўляюць усе неабходныя дакументы або прадастаўляюць не поўнасцю. Тут многае залежыць ад сур'ёзнасці, адказнасці самога патэнцыяльнага кандыдата і яго дасведчанасці", - лічыць Лідзія Ярмошына.

Яна таксама расказала б ананімных пісьмах, якія накіроўвае электарат, адносна некаторых зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты. "Нам выбаршчыкі цяпер пішуць пісьмы (бывае, што ананімныя), дзе паведамляюць, што той ці іншы кандыдат у дэпутаты няправільна прадастаўляе свае біяграфічныя даныя, і на самай справе яны, напрыклад, не вераць у тое, што чалавек можа стаць членам КПСС у 19 гадоў, як ён паведамляе", - адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама. У сувязі з гэтым Лідзія Ярмошына растлумачыла, што правяраюцца толькі аб'ектыўныя біяграфічныя даныя, якія дапамагаюць зразумець, кім канкрэтны кандыдат з'яўляецца на гэтым этапе. Гэта год яго нараджэння, спецыяльнасць, род заняткаў, партыйнасць, месца пражывання (населены пункт). "Калі кандыдат з гэтымі данымі наблытаў або пазначыў недакладна, выбарчая камісія ўсё выправіць для размяшчэння у інфармацыйным плакаце, а таксама пазначыць правільныя даныя ў бюлетэні для галасавання", - растлумачыла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі