У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Май 2016

ЦВК прапануе ўраўнаваць кандыдатаў у дэпутаты па прысутнасці ў інстытуце члена камісіі з правам дарадчага голасу

ЦВК прапануе ўраўнаваць кандыдатаў у дэпутаты па прысутнасці ў інстытуце члена камісіі з правам дарадчага голасу

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК прапануе ўраўнаваць кандыдатаў у дэпутаты па прысутнасці ў інстытуце члена камісіі з правам дарадчага голасу. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ЦВК прапануе ўраўнаваць кандыдатаў у дэпутаты па прысутнасці ў інстытуце члена камісіі з правам дарадчага голасуГаворачы аб рэкамендацыях БДІПЧ АБСЕ, якія могуць быць у той ці іншай ступені ўкаранёны ў выбарчае заканадаўства пасля парламенцкіх выбараў, Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што карэктывы могуць датычыцца рэфармавання інстытута члена камісіі з правам дарадчага голасу. Цяпер толькі палітычныя партыі маюць права назначыць свайго прадстаўніка ў склад акруговай камісіі той выбарчай акругі, куды яны вылучылі кандыдата і дзе гэты кандыдат зарэгістраваны. Аднак такі падыход, на думку старшыні ЦВК, ушчамляе правы іншых кандыдатаў, якія былі вылучаны іншым спосабам - напрыклад, шляхам збору подпісаў.

ЦВК прапануе ўраўнаваць кандыдатаў у дэпутаты па прысутнасці ў інстытуце члена камісіі з правам дарадчага голасуПаводле слоў старшыні ЦВК, вярнуцца да пытання аб унясенні змяненняў у выбарчае заканадаўства Беларусі плануецца пасля парламенцкіх выбараў, якія намечаны на 11 верасня 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс