У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Ліп 2016

ЦВК Беларусі: зарэгістраваны 304 ініцыятыўныя групы

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарэгістраваны 304 ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, гаворыцца на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Усяго ў акруговыя камісіі было пададзена 479 заяў аб рэгістрацыі такіх груп. Прыём заявак завяршыўся 7 ліпеня. Як растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, колькасць зарэгістраваных груп можа яшчэ змяніцца, паколькі на разгляд заяў адводзіцца пяць дзён пасля заканчэння іх прыёму. Колькасць пададзеных жа заявак ужо канчатковая.

Больш за ўсё заявак паступіла ў Мінску - 139 (77 зарэгістравана), а менш за ўсё ў Віцебскай вобласці - 48 (37 зарэгістраваны). Сярод вылучэнцаў, групы якіх зарэгістраваны, 201 беспартыйны і 103 члены палітычных партый. Больш за ўсё такім чынам вылучаецца прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (24 чалавекі). Далей ідуць: Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - 16, Партыя БНФ - 16, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - 12, Камуністычная партыя Беларусі - 11, Ліберальна-дэмакратычная партыя - 10, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 7, Беларуская партыя "Зялёныя" - 3, Беларуская патрыятычная партыя - 3, Партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" - 1.Інфаграфіка. Выбары 2016: зарэгістраваны 304 ініцыятыўныя групы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс