У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

5 Врс 2016

ЦВК Беларусі выказала заўвагу наконт недакладнасці ў прамежкавай справаздачы БДІПЧ АБСЕ аб выбарах

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі выказала заўвагу наконт недакладнасці ў прамежкавай справаздачы місіі БДІПЧ АБСЕ аб выбарах у Палату прадстаўнікоў. Аб гэтым заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры праграмы "Актуальны мікрафон" Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, адзначыла, што высновы маніторынгавых місій аб парламенцкіх выбарах будуць прадстаўлены 12 верасня. "Цяпер робіцца канва, ствараецца тэкст заявы, якую зробяць місіі і якая характарызуе ўвесь перыяд выбарчай кампаніі. Аднак я магу сказаць, што не з усім тым, што ўказана, напрыклад, у заключэнні місіі АБСЕ, мы згодныя. І мы ўжо зрабілі заўвагу", - расказала яна.

Паводле слоў старшыні ЦВК, у прамежкавай справаздачы БДІПЧ АБСЕ, якая была апублікавана на некалькі дзён раней, адзначаецца, што ўдзельнікі маніторынгу не заўсёды мелі магчымасць бачыць працэс рэгістрацыі прэтэндэнтаў на парламенцкую пасаду. Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што гэта не адпавядае рэчаіснасці, паколькі рэгістрацыя ажыццяўляецца на пасяджэнні камісіі, дзе прысутнічаюць наглядальнікі. "Яны блытаюць два паняцці (і, дарэчы, выпраўляць не збіраюцца): лічаць, што падрыхтоўка да рэгістрацыі (праверка дакументаў) - гэта таксама рэгістрацыя. Яны лічаць, што дакументы павінны правяраць не члены камісій, не эксперты, а менавіта наглядальнікі. Гэта, зразумела, невыканальна, таму што дакументы, прадстаўленыя кандыдатамі, правяраюць прафесіяналы", - расказала яна. Напрыклад, даходы вывучае падатковая інспекцыя, пашпартныя даныя - Міністэрства ўнутраных спраў і г.д. "З гэтага працэсу выключаны чалавечы фактар у выглядзе выбарчых камісій, - заўважыла Лідзія Ярмошына. - Таму тут мы ніколі не пагадзімся з міжнароднымі наглядальнікамі з-за таго, што назіранне ахоплівае і павінна ахопліваць толькі сферу дзейнасці выбарчых камісій і праваадносіны менавіта ў гэтай галіне. Назіранне не можа датычыцца дзейнасці дзяржаўных арганізацый, якія нясуць адказнасць і маюць на сваім балансе адпаведную базу даных".

У прамежкавай справаздачы маніторынгавай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, у прыватнасці, гаворыцца, што "міжнародныя і мясцовыя наглядальнікі не заўсёды мелі магчымасць у поўнай меры назіраць за працэсам рэгістрацыі кандыдатаў". На гэты час ад БДІПЧ для маніторынгу электаральнай падзеі акрэдытавана найбольшая колькасць замежных наглядальнікаў - 341.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс