Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

2 Врс 2016

ЦВК акрэдытавала больш за 800 замежных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў у парламент

ЦВК акрэдытавала больш за 800 замежных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў у парламент

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі акрэдытавала больш за 800 замежных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, паводле апошніх даных, ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў акрэдытацыю атрымалі 330 чалавек (у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД - 44). Ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытаваны 341 прадстаўнік, ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы - 19, ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ - 39.

Акрамя таго, для маніторынгу электаральнай падзеі акрэдытаваны 65 дыпламатаў і 14 прадстаўнікоў выбарчых органаў замежных дзяржаў. Ад Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў (A-WEB) акрэдытаваны 3 чалавекі.

Такім чынам, агульная колькасць міжнародных наглядальнікаў узрасла да 811.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адбудуцца 11 верасня. На цяперашніх выбарах змогуць прагаласаваць 6 990 696 грамадзян краіны.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі