Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

22 Жнв 2016

ЦВК акрэдытавала больш як 400 замежных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў у парламент

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў 408 замежных наглядальнікаў для маніторынгу маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё наглядальнікаў па-ранейшаму акрэдытавана ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (297), у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД - 33. Ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытацыю атрымаў 51 прадстаўнік, ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) - 19 чалавек. Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) акрэдытавала 41 наглядальніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. Плануецца, што ўдзел у маніторынгу электаральнай падзеі прыме Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС), а таксама будуць запрошаны прадстаўнікі Цэнтрвыбаркамаў іншых дзяржаў, з якімі ўзаемадзейнічае беларуская ЦВК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі