Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Жнв 2016

Шорац адзначае актыўнасць мінскіх кандыдатаў на выбарах у парламент

Шорац адзначае актыўнасць мінскіх кандыдатаў на выбарах у парламент

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац адзначае актыўнасць мінскіх кандыдатаў на выбарах у парламент. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з доўгатэрміновымі наглядальнікамі за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ад АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Андрэя Шорца, органы выканаўчай улады згодна з дзеючым заканадаўствам сфарміравалі гарадскую і акруговыя выбарчыя камісіі, арганізавалі іх работу. Вызначаны месцы, дзе кандыдаты могуць збіраць подпісы, а таксама дзе можа размяшчацца інфармацыя аб выбарах. "Мы паставілі задачу ўсёй вертыкалі ўлады зрабіць выбары максімальна празрыстымі, максімальна галоснымі. І наша задача - каб яны былі незалежнымі, дэмакратычнымі і ўлада не ўмешвалася ў гэты працэс", - сказаў ён.

У Мінску зарэгістравана найбольшая колькасць кандыдатаў у дэпутаты - 117 у 20 акругах. Іх паслужныя спісы і месцы работы даюць магчымасць меркаваць, што выбары будуць даволі актыўнымі, лічыць старшыня Мінгарвыканкама.

Шорац адзначае актыўнасць мінскіх кандыдатаў на выбарах у парламентУ сваю чаргу прадстаўнікі АБСЕ Нурул Ракінбекаў і Хільдэгард Крысцін Роглер-Мочэл растлумачылі метадалогію правядзення назіранняў за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

Стандартная місія па назіранні за парламенцкімі выбарамі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ пачала маніторынг у Беларусі ў канцы ліпеня. Ключавая каманда місіі складаецца з 10 экспертаў, якія працуюць у Мінску, і 38 доўгатэрміновых наглядальнікаў у рэгіёнах. Яшчэ 400 кароткатэрміновых удзельнікаў маніторынгу прыбудуць за некалькі дзён да выбараў.

Па стане на 12 жніўня, Цэнтрвыбаркамам акрэдытаваны 51 наглядальнік ад БДІПЧ АБСЕ. У кароткатэрміновым маніторынгу ў складзе міжнароднай місіі пад эгідай БДІПЧ АБСЕ прымуць удзел прадстаўнікі ПА АБСЕ і ПАСЕ, з якімі плануецца аб'яднаць намаганні ў асноўны дзень электаральнай падзеі, 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі