Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Oct 2016

Шчоткіна выбрана віцэ-спікерам Савета Рэспублікі шостага склікання

Шчоткіна выбрана віцэ-спікерам Савета Рэспублікі шостага склікання

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мар'яна Шчоткіна выбрана намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання. Яе кандыдатура на гэту пасаду была вылучана сёння на пасяджэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За кандыдатуру Мар'яны Шчоткінай прагаласавалі 57 сенатараў, якія прысутнічалі на пасяджэнні. Альтэрнатыў на пасаду віцэ-спікера заяўлена не было.

Мар'яна Шчоткіна раней займала пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Выступаючы ў Савеце Рэспублікі, яна адзначыла, што прапрацаваўшы не адзін год у органах дзяржаўнай улады, яна добра ўяўляе ўсю ступень адказнасці, якая ўскладаецца на пасаду віцэ-спікера. Яна таксама прызналася, што поўнасцю падзяляе падыходы выбранага на пасаду старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і лічыць, што галоўная задача, якая стаіць перад парламентарыямі - садзейнічаць удасканаленню нацыянальнага заканадаўства, умацоўваць дзяржаўнасць, забяспечваць дастойны ўзровень жыцця людзей. "І, вядома, рэалізаваць тыя задачы, якія пастаўлены на V Усебеларускім народным сходзе", - заўважыла Мар'яна Шчоткіна.

Яна пераканана, што заканадаўства з'яўляецца асновай функцыянавання любой дзяржавы, любой дзяржаўнай палітыкі. "Работа ўрада, выканаўчай улады на месцах па вырашэнні эканамічных, сацыяльных і іншых праблем, жыццё кожнага чалавека залежыць ад узроўню і якасці распрацаванага заканадаўства. Закон для ўсіх аднолькавы, і парламент з'яўляецца непасрэдным прадстаўніком і выразнікам інтарэсаў народа. Наша задача - стварыць дынамічную, адкрытую нарматыўна-прававую базу, якая будзе садзейнічаць рэалізацыі дзяржаўных прыярытэтаў, ствараць умовы для росту эканомікі, разняволення дзелавой ініцыятывы", - лічыць Мар'яна Шчоткіна.

Віцэ-спікер таксама дадала, што сенатарам трэба сканцэнтраваць намаганні на тым, каб усе заканадаўчыя акты працавалі эфектыўна, а кожны прымаемы законапраект неабходна разглядаць перш за ўсё ў практычнай плоскасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі