У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

9 Врс 2016

Шчокін: Парламенцкія выбары - індыкатар даверу паміж грамадствам і дзяржавай

Шчокін: Парламенцкія выбары - індыкатар даверу паміж грамадствам і дзяржавай

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія выбары - індыкатар даверу паміж грамадствам і дзяржавай. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кандыдат філасофскіх навук дацэнт Мікалай Шчокін.

"Развіццё беларускай дзяржавы - вынік нашага грамадзянскага выбару, - падкрэсліў субяседнік. - Вельмі важна, што дзяржава гарантуе права кожнага грамадзяніна рабіць свой выбар, забяспечваючы для гэтага ўсе ўмовы. І не менш важна, каб грамадзяне як выбаршчыкі, так і кандыдаты ў дэпутаты, рэалізуючы прадастаўленае ім права выбару, у поўнай меры ўсведамлялі асабістую адказнасць перад заўтрашнім днём сваёй краіны, перад будучым свайго народа, сваіх дзяцей і ўнукаў. Гэта неабходная ўмова для далейшага ўмацавання дзяржавы для народа, для "зялёнага святла" на ўнікальным беларускім шляху развіцця, галоўнымі вехамі на якім з'яўляюцца эфектыўная эканоміка, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, моцная справядлівая ўлада, сацыяльная арыентаванасць, захаванне гістарычных і культурных традыцый".

Работа з законамі і рэальнымі праблемамі выбаршчыкаў - галоўная задача дэпутатаў, адзначыў эксперт. "Выбіраемы народам дэпутат павінен працаваць у першую чаргу для людзей. Для гэтага трэба валодаць якасцямі вышэйшай пробы - быць палітычна сталым, прагматычна арыентаваным дзяржаўнікам, сумленным, адукаваным і духоўна развітым чалавекам. Менавіта гэтыя якасці павінны служыць арыенцірам для выбаршчыка, - лічыць Мікалай Шчокін. - Голас кожнага выбаршчыка - гэта яго індывідуальны ўклад у захаванне балансу даверу ўлады і грамадства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс