У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

2 Жнв 2016

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання пачынаецца ў Беларусі

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання пачынаецца ў Беларусі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання пачынаецца 2 жніўня і прадоўжыцца да 11 жніўня ўключна, паведамляе БЕЛТА.

Рэгістрацыя праводзіцца акруговымі выбарчымі камісіямі, якія разглядаюць пададзеныя патэнцыяльнымі кандыдатамі дакументы з улікам шэрага крытэрыяў. Так, у рэгістрацыі будзе адмоўлена пры наяўнасці судзімасці ў асобы, якая вылучана кандыдатам, і непрадстаўлення аднаго або некалькіх неабходных дакументаў. Адмовяць у рэгістрацыі, калі ў падпісных лістах па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты будзе больш як 15 працэнтаў недакладных подпісаў выбаршчыкаў (ад агульнай колькасці правераных). Пасведчанне кандыдата таксама не выдадуць у выпадку, калі адкрыюцца факты выкарыстання ў інтарэсах выбрання грашовых сродкаў або іншай матэрыяльнай дапамогі замежных дзяржаў і аганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, міжнародных арганізацый і г.д.

Акруговая камісія мае права адмовіць у рэгістрацыі пры прадстаўленні ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці асобы, вылучанай кандыдатам у дэпутаты, не адпаведных сапраўднасці звестак, якія маюць істотны характар. У прыватнасці, маецца на ўвазе дэклараванне ў меншым памеры агульнай сумы гадавога даходу, калі неадпаведнасць складае больш як 20 працэнтаў агульнай сумы гадавога даходу. Парушэннем лічыцца адсутнасць звестак аб прыналежнай на праве ўласнасці нерухомай маёмасці і транспартным сродку, адсутнасць звестак аб акцыях і аб долі (не пацверджанай акцыямі) у статутным фондзе юрыдычнай асобы, за выключэннем юрыдычных асоб, якія на дату прадстаўлення дэкларацыі знаходзіліся ў працэсе ліквідацыі.

Акрамя таго, парушэннем з'яўляецца выкарыстанне пераваг службовага становішча ў інтарэсах выбрання (напрыклад, гэта можа быць прыцягненне асоб, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні або іншай службовай залежнасці, для ажыццяўлення ў рабочы час дзейнасці, што садзейнічае вылучэнню кандыдата ў дэпутаты, або ж правядзенне збору подпісаў выбаршчыкаў у ходзе службовых камандзіровак).

У рэгістрацыі можа быць адмоўлена, калі будуць выяўлены факты ўзнагароджання выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, удзелу адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў або ж прымушэння ў працэсе збору подпісаў.

Рашэнне акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі з пазначэннем прычын выдаецца не пазней чым на наступны дзень пасля прыняцця рашэння. Яно можа быць абскарджана ў адпаведную абласную, Мінскую гарадскую выбарчую камісію ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння. Рашэнне абласной, Мінскай гарадской выбарчай камісіі ў той жа тэрмін можа быць абскарджана ў абласны, Мінскі гарадскі суд.

Суд разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін, яго рашэнне з'яўляецца канчатковым.

Пасля рэгістрацыі кандыдаты пачнуць вядзенне перадвыбарнай агітацыі, гэты перыяд прадаўжаецца непасрэдна да выбараў. Аднак агітацыя ў дзень выбараў (у выпадку з парламенцкімі выбарамі ў Беларусі гэта 11 верасня) забаронена.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс