У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Врс 2016

Рапота: Парламенцкія выбары ў Беларусі арганізаваны на высокім узроўні

Рапота: Парламенцкія выбары ў Беларусі арганізаваны на высокім узроўні

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія выбары ў Беларусі арганізаваны на высокім узроўні, заявіў 11 верасня журналістам Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, наведваючы выбарчы ўчастак нумар 476, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізацыя выбараў - на высокім узроўні. Ёсць свабодны доступ да урнаў, кабінак, рэгістрацыя выбаршчыкаў праведзена своечасова, ёсць запас бюлетэняў на выпадак, калі сапсуюцца. Прадугледжаны таксама некаторыя змяненні і спрашчэнні доступу наглядальнікаў у перыяд падліку галасоў - гэта таксама важна. Цяпер будзем чакаць вынікаў выбараў, ацэнку іх з боку грамадства і з боку выбарчай камісіі", - падкрэсліў ён.

Рыгор Рапота паведаміў, што наведаў 11 верасня чатыры выбарчыя ўчасткі. "Я быў у пунктах адной выбарчай акругі, дзе адны і тыя ж кандыдаты. Але было цікава паглядзець, як арганізавана работа выбарчых участкаў, работа наглядальнікаў, у якой ступені наглядальнікі задаволены тымі ўмовамі, якія для іх стварылі. Ці ёсць нейкія скаргі з боку выбаршчыкаў. Пакуль няма, можа, па выніках выбараў у кагосьці яны і ўзнікнуць, тады адпаведныя арганізацыі будуць іх разглядаць", - адзначыў ён.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы растлумачыў, што выбарчая кампанія праходзіць у Беларусі так, як і павінна праводзіцца такая кампанія. "Зразумела, што колькі людзей, столькі і меркаванняў. Мы размаўлялі з прадстаўнікамі АБСЕ, яны таксама ўважліва сочаць за выбарамі, і якіх-небудзь заўваг па арганізацыі ў іх няма. Тое, што нашы пункты гледжання супадаюць, добра, гэта сведчыць аб аб'ектыўнасці нашай ацэнкі", - канстатаваў ён.Рапота: Парламенцкія выбары ў Беларусі арганізаваны на высокім узроўні

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс