У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

29 Чэр 2016

Орда: Выбары ў парламент уплываюць непасрэдна на далейшае развіццё грамадства

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) прыме актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах. Аб гэтым заявіў старшыня ФПБ Міхаіл Орда на IV Пленуме Савета ФПБ, які праходзіць у штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Орда адзначыў, што ФПБ заўсёды прымала і будзе прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх важнейшых палітычных падзеях, якія адбываюцца ў краіне. "Мы самая вялікая грамадская арганізацыя і ў сувязі з гэтым не можам стаяць убаку. Як сказаў кіраўнік дзяржавы на нашым VII З'ездзе, "нам да ўсяго павінна быць справа, замацавана гэта законам ці не", - сказаў ён.

Старшыня ФПБ адзначыў, што неабходна прыняць актыўны ўдзел у маючых адбыцца выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Гэта найважнейшая палітычная кампанія, якая непасрэдным чынам уплывае на далейшае развіццё грамадства. Федэрацыя прафсаюзаў ужо вылучыла ў склад абласных (Мінскай гарадской) і акруговых выбарчых камісій 271 прадстаўніка праз кіруючыя органы рэспубліканскіх галіновых прафсаюзаў.

У 2015 годзе ФПБ была задзейнічана на выбарах Прэзідэнта Беларусі. "Мы ўзялі на себя абавязацельствы падтрымаць на выбарах Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку і з гонарам гэта абяцанне выканалі. Прычым многія мерапрыемствы праводзіліся Федэрацыяй прафсаюзаў упершыню. Так, упершыню мы праводзілі збор подпісаў у форме пікетавання. Выбарчымі камісіямі было акрэдытавана 7,1 тыс. наглядальнікаў - прадстаўнікоў ФПБ", - сказаў на заканчэнне Міхаіл Орда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс