Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Ліс 2019

Наглядальнікі не маюць права ўмешвацца ў работу ўчастковых выбарчых камісій - Жук

Наглядальнікі не маюць права ўмешвацца ў работу ўчастковых выбарчых камісій - Жук
Дзмітрый Жук. Фота з архіва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальнікі не маюць права ўмешвацца ў работу ўчастковых выбарчых камісій. Такое меркаванне выказаў дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Ёсць кіраўнік участковай камісіі, менавіта гэты чалавек вызначае: што і як на гэтым участку адбываецца. І ў яго дзейнасць не мае права ніхто ўмешвацца - ні наглядальнікі, ні высокія дзяржаўныя начальнікі, ні нейкія міжнародныя чыноўнікі. Гэты чалавек - важнае ключавое звяно, якое забяспечвае легітымнасць выбараў, іх празрыстасць", - адзначыў Дзмітрый Жук, разбіраючы паводзіны наглядальніка на адным з участкаў для галасавання ў Брэсце, дзе ён вёў відэаздымку дзяўчыны, якая прыйшла галасаваць.

Дзмітрый Жук звярнуў увагу, што ў цяперашняй выбарчай кампаніі актыўнымі ўдзельнікамі становяцца наглядальнікі. "Так і хочацца сказаць: паважаныя наглядальнікі, не хапайце выбаршчыкаў за рукі", - заўважыў ён. Паводле яго слоў, паводзіны наглядальніка на ўчастку ў Брэсце - парушэнне закону. "Там дакладна прасочваюцца гэтыя факты, аб іх прадстаўнікі ЦВК гаварылі", - дадаў Дзмітрый Жук. Акрамя таго, на фоне гэтай сітуацыі некаторыя інтэрнэт-выданні палохаюць моладзь, каб яна не ішла на выбарчыя ўчасткі.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у сваю чаргу акцэнтаваў увагу, што з-за такіх паводзін наглядальніка дзяўчына не рэалізавала сваё канстытуцыйнае права і не прагаласавала. "Адкуль мы цяпер ведаем, што яна збіралася зрабіць, што ў яе было ў руках? Адкуль ён ведае і якія прэтэнзіі з юрыдычнага пункту гледжання ён цяпер можа ёй выказаць?", - задаўся пытаннем Іван Эйсмант.

Дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў дадаў, што хацелася б убачыць прававую ацэнку здарэння на выбарчым участку, паколькі там прысутнічалі члены выбарчай камісіі і яе старшыня, іншыя наглядальнікі, якіх можна апытаць. "У цэлым такі тэатр абсурду мы можам назіраць ад выбараў да выбараў, калі адбываюцца такія мыльныя правакацыі, пастановачныя сцэны", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі