У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

26 Жнв 2016

Наглядальнікі ад СНД будуць працаваць ва ўсіх акругах Беларусі

Наглядальнікі ад СНД будуць працаваць ва ўсіх акругах Беларусі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальнікі ад СНД будуць працаваць ва ўсіх акругах Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Яўген Слабада.

На гэты момант у Беларусі 44 доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД адсочваюць ход перадвыбарнай агітацыі, работу са спісамі выбаршчыкаў. Плануецца, што ўсяго ў місіі наглядальнікаў ад Садружнасці будзе больш як 300 чалавек. "Размеркавалі наглядальнікаў па ўсіх акругах, ні адна з іх не застанецца без увагі", - адзначыў Яўген Слабада. У дзень галасавання наглядальнікі ад СНД маюць намер адсачыць усе этапы: адкрыццё выбарчых участкаў, ход галасавання, падлік галасоў і гэтак далей.

Місія ад СНД мае намер правесці прэс-канферэнцыю на наступны пасля выбараў дзень. Там будуць выкладзены ацэнкі і вывады місіі па папярэдніх выніках парламенцкай кампаніі. У хуткім часе плануецца апублікаваць прамежкавую справаздачу наглядальнікаў ад СНД.

За парламенцкай кампаніяй у Беларусі будуць назіраць вопытныя і прафесійныя людзі, прадстаўнікі нацыянальных парламентаў, выбаркамаў усіх узроўняў, дыпкорпуса, якія, як падкрэсліў Яўген Слабада, не адзін раз працавалі на выбарах у Беларусі і ў іншых краінах. У склад місіі ўвойдуць эксперты ад усіх дзяржаў СНД, у ёй будуць задзейнічаны таксама прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і іншых структур.

Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна прадоўжыцца да 10 верасня. На месцы ў парламенце прэтэндуюць больш як 500 чалавек. Выбары назначаны на 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс