Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Кст 2019

Наглядальнікі ад СЕ плануюць прыехаць на выбары ў Беларусь 13 лістапада

Наглядальнікі ад СЕ плануюць прыехаць на выбары ў Беларусь 13 лістапада

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальнікі ад Савета Еўропы плануюць прыехаць у Беларусь на выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання 13 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама праінфармавала, што Савет Еўропы паведаміў беларускаму боку аб накіраванні місіі наглядальнікаў. "Місія ад іх таксама будзе. Яна мае намер прыехаць 13 лістапада", - сказала яна.

Напярэдадні, 15 кастрычніка, кіраўніцтва ЦВК сустрэлася з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Карнеліяй Вільемін Анке Ёнкер. "Мы ім расказалі, што адбывалася ў час выбарчай кампаніі з моманту назначэння выбараў. Гэта была інфармацыйная сустрэча, дзе мы прадаставілі звесткі і ўручылі пасведчанні", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

У склад першай пастаянна працуючай місіі ад БДІПЧ АБСЕ ўключана больш як 30 чалавек. "Гэта тыя, хто будзе працаваць да пачатку галасавання. Асноўная місія БДІПЧ АБСЕ прыедзе 13-15 лістапада", - дадала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Паводле даных на 14 кастрычніка, акрэдытацыю на парламенцкіх выбарах у Беларусі атрымалі 326 міжнародных наглядальнікаў, у тым ліку 278 чалавек ад СНД, 42 - ад БДІПЧ АБСЕ.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі