Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

Наглядальнікі АБСЕ ўдзячны Беларусі за запрашэнне і створаныя ўмовы для работы

Наглядальнікі АБСЕ ўдзячны Беларусі за запрашэнне і створаныя ўмовы для работы

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальнікі АБСЕ ўдзячны Беларусі за запрашэнне і створаныя ўмовы для работы. Аб гэтым сёння заявіла на прэс-канферэнцыі кіраўнік місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў Каэтана дэ Зулуета Оўтрам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацела б падзякаваць Міністэрству замежных спраў, Цэнтральнай выбарчай камісіі і Адміністрацыі Прэзідэнта за садзейнічанне, якое нам было аказана за час нашага знаходжання ў краіне. А яно было працяглым: місія прыбыла ў Беларусь 2 жніўня", - сказала Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.

Наглядальнікі АБСЕ ўдзячны Беларусі за запрашэнне і створаныя ўмовы для работыУ сваю чаргу спецкаардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў Кент Харстэд вітаў той факт, што Беларусь не абмяжоўвала колькасць наглядальнікаў на выбарах. "Шчыра спадзяюся, што той добразычлівы падыход, які быў праяўлены ў адносінах да нас, будзе захоўвацца і ў далейшым", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі