У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

14 Ліп 2016

На адно месца ў беларускім парламенце прэтэндуюць больш як 4 чалавекі

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адно месца ў беларускі парламент прэтэндуюць 4,5 чалавека. Гэту лічбу агучыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу Беларусь 1, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што подпісы цяпер збіраюць 445 каманд патэнцыяльных кандыдатаў. Яна таксама паведаміла, што Цэнтрвыбаркам завяршыў серыю семінараў ва ўсіх абласцях і ў Мінску, якія былі праведзены з кіраўніцтвам акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій. "Перад імі пастаўлены глабальныя задачы, упор пастаянна рабіўся на выкананне рэкамендацый АБСЕ, дадзеных нам пасля прэзідэнцкіх выбараў", - падкрэсліла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Як паведамлялася, вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пачнецца з 21 ліпеня.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама на 11 ліпеня, выбарчымі камісіямі акрэдытавана 240 нацыянальных наглядальнікаў, у тым ліку 15 - ад грамадзян шляхам падачы заяў, 21 - ад палітычных партый і 204 - ад грамадскіх аб'яднанняў.

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў таксама 44 міжнародныя наглядальнікі. Усе яны прадстаўляюць СНД. У тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД (МПА СНД) акрэдытаваны 8 наглядальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс