Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

5 Ліп 2016

Міжнародныя арганізацыі праяўляюць вялікую цікавасць да выбарчай кампаніі ў парламент Беларусі

5 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Асаблівасці выбарчай кампаніі ў парламент выклікаюць вялікую цікавасць з боку заходніх палітычных структур і міжнародных арганізацый. Аб гэтым заявіў 5 ліпеня ў Гродне сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць у асаблівых умовах. Яны звязаны ў першую чаргу з пільнай увагай міжнародных структур і арганізацый, якія імкнуцца наладзіць не толькі эканамічныя, але і палітычныя сувязі з Рэспублікай Беларусь. Наш крок у адказ - паказаць, што выбары і іншыя палітычныя працэсы ў нас праходзяць ліберальна, дэмакратычна, адкрыта і галосна", - лічыць Мікалай Лазавік. - Мы запрашаем прыняць удзел у назіранні за выбарамі міжнародных наглядальнікаў, прадстаўнікоў нават тых арганізацый, у якіх Беларусь не ўдзельнічае".

Другой асаблівасцю выбарнай кампаніі з'яўляюцца працэдурныя новаўвядзенні, накіраваныя на павышэнне празрыстасці выбарчага працэсу. У заканадаўства ўнесены змяненні, якія датычацца і арганізацыі выбараў, і іх фінансавання, інфармавання выбаршчыкаў. "Лічу, што цяперашняя выбарчая кампанія будзе інфарматыўна больш насычанай", - адзначыў ён.

У іншым рэчышчы прайшло фарміраванне тэрытарыяльнай і акруговых камісій. "Кожная кандыдатура на іх абмяркоўвалася, праводзілася рэйтынгавае галасаванне, і сёння складана прад'явіць нейкія прэтэнзіі органам, якія фарміруюць камісіі, у плане галоснасці і дэмакратычнасці. Кожны, хто мае ў адпаведнасці з законам права прапаноўваць кандыдатуры ў склад выбаркамаў, гэтым правам мог скарыстацца, быў запрошаны на пасяджэнне аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, мог выказаць сваё меркаванне. Спадзяюся, гэтак жа дэмакратычна пройдзе фарміраванне ўчастковых камісій і вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты", - сказаў Мікалай Лазавік.

Сёння ў Гродне адбыўся навучальны семінар для старшынь і членаў абласной і акруговых выбарчых камісій. Мікалай Лазавік звярнуў увагу калег на навацыі і асаблівасці выбарчай кампаніі, прэзентаваў зборнік метадычных матэрыялаў і практычны дапаможнік.

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання пройдуць у Беларусі 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі