Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

23 Жнв 2016

Міжнародны наглядальнік ад МПА СНД адзначае ў Беларусі стабільнасць перадвыбарнай сітуацыі

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны наглядальнік за ходам кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД (МПА СНД) Юрый Андрэеў выказаў меркаванне, што перадвыбарная сітуацыя ў Беларусі ў цэлым і ў Мінскай вобласці ў прыватнасці стабільная. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы Маладзечанскі раён, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

"Перадвыбарная сітуацыя ў вобласці і краіне ў цэлым ацэньваецца як стабільная і спакойная. Насельніцтва гатова да гэтай падзеі (выбараў у парламент. - Заўвага БЕЛТА), ведае сваіх кандыдытаў, падтрымлівае іх. Прэтэндэнтам, у сваю чаргу, трэба мабілізавацца, з'яднаць свае каманды і памятаць, што ў выпадку выбрання ў заканадаўчы орган яны будуць абавязаны не толькі садзейнічаць стварэнню законапраектаў, але і памятаць аб людзях, чые інтарэсы прадстаўляюць", - заявіў Юрый Андрэеў.

Міжнародны наглядальнік ад МПА СНД у Маладзечанскім раёне азнаёміўся з работай акруговых выбарчых камісій у гарадской акрузе нумар 72, а таксама сельскай выбарчай акрузе нумар 73, наведаў участкі для галасавання. Прадстаўнік місіі наглядальнікаў і намеснік старшыні Мінскай абласной выбарчай камісіі Віктар Хатаеў, які яго суправаджаў, цікавіліся пытаннямі працэдуры вылучэння, рэгістрацыі і актыўнасці кандыдатаў, іх ініцыятыўных груп і давераных асоб, акрэдытацыі і работы наглядальнікаў. Не засталіся без увагі асаблівасці гэтай выбарчай кампаніі, моманты рэалізацыі асноўных правоў і гарантый для кандыдатаў, іх давераных асоб. У выніку экспертам была прадстаўлена вычарпальная і падрабязная інфармацыя аб рабоце выбарчых камісій.

"Мэта візіту ў Маладзечанскі раён адна: назіранне за падрыхтоўкай да выбараў і ў далейшым - маніторынг сітуацыі, якая складваецца ў горадзе і раёне напярэдадні выбарчай кампаніі, - адзначыў Юрый Андрэеў. - Задача наглядальнікаў - не ўмешвацца ў работу выбаркамаў, а паглядзець, як ідуць справы на выбарчых участках, як вядзецца выкананне асноўнага дакумента - каляндарнага плана па падрыхтоўцы да выбараў".

Юрый Андрэеў падкрэсліў, што з размовы з прадстаўнікамі дзвюх камісій ён зрабіў выснову, што на цяперашнім этапе ніякіх парушэнняў і адхіленняў ад заканадаўства няма. "Адказы на нашы пытанні былі дакладнымі і лаканічнымі", - рэзюмаваў ён.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі