У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

25 Жнв 2016

Місія СНД: Кандыдатам у дэпутаты ў Беларусі створаны роўныя ўмовы для перадвыбарнай агітацыі

Місія СНД: Кандыдатам у дэпутаты ў Беларусі створаны роўныя ўмовы для перадвыбарнай агітацыі

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатам у дэпутаты ў Беларусі створаны роўныя ўмовы для перадвыбарнай агітацыі. Аб гэтым сказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Яўген Слабада.

Місія наглядальнікаў ад СНД адзначае, што агітацыйны перыяд пачаўся і праходзіць з выкананнем заканадаўства. "Кандыдатам у дэпутаты створаны роўныя ўмовы для правядзення перадвыбарнай агітацыі і забяспечана права выступлення ў СМІ", - падкрэсліў Яўген Слабада.

Пры Цэнтрвыбаркаме сфарміраваны наглядальны савет па кантролі за выкананнем парадку і правіл правядзення перадвыбарнай агітацыі ў СМІ. "Нашы наглядальнікі прысутнічаюць на яго пасяджэннях. Пацвярджэннем таго, што агітацыйная кампанія праходзіць спакойна, карэктна, у рамках заканадаўства, служыць тое, што да гэтага часу савет разгледзеў толькі адзін зварот, звязаны з вядзеннем агітацыйнай кампаніі. Пры гэтым у Беларусі на гэты момант больш як 500 кандыдатаў у дэпутаты", - сказаў кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД.

Яўген Слабада нагадаў, што кандыдаты, у прыватнасці, могуць бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з рэспубліканскіх газет або ў адпаведнай абласной газеце, мінскай гарадской газеце. Прыняты меры, якія даюць магчымасць не дапусціць паўторнай публікацыі ў такой прэсе. Прэтэндэнты на месца ў парламенце таксама маюць права на адно выступленне па тэлебачанні і адно - па радыё. Акрамя таго, на тэлебачанні ім выдзелены час на правядзенне дэбатаў. "Мы адзначаем, што кандыдаты даволі актыўна выкарыстоўваюць прадастаўлены ім эфірны час для вядзення сваёй выбарчай кампаніі. У той жа час місія фіксуе выпадкі адмовы кандыдатаў ад выступленняў на тэлебачанні і радыё, ад удзелу ў тэледэбатах", - канстатаваў Яўген Слабада.

На перыяд агітацыі мясцовыя ўлады па ўзгадненні з акруговымі выбаркамамі вызначылі месцы, дзе кандыдаты могуць праводзіць масавыя мерапрыемствы. У сталіцы і іншых населеных пунктах абсталяваны стэнды для агітацыйнай прадукцыі. Наглядальнікі ад місіі СНД адзначаюць, што кандыдаты не вельмі актыўна карыстаюцца магчымасцю размяшчаць інфармацыю аб сабе на такіх стэндах. Аднак эксперты не выключаюць, што па меры набліжэння дня галасавання актыўнасць перадвыбарнай агітацыі будзе павышацца.

Падводзячы вынік, Яўген Слабада адзначыў, што ў цэлым выбарчая кампанія ў Беларусі ідзе спакойна, арганізавана, у поўнай адпаведнасці з каляндарным планам ЦВК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс