У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

Місія наглядальнікаў ад ШАС назвала выбары ў Беларусі ўзорнымі

Місія наглядальнікаў ад ШАС назвала выбары ў Беларусі ўзорнымі

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія наглядальнікаў ад ШАС лічыць выбары ў Беларусі ўзорнымі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад ШАС Рашыд Алімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што мы ўбачылі, безумоўна, можна аднесці да разраду ўзорнага правядзення выбараў дэпутатаў у парламент", - адзначыў Рашыд Алімаў. Ён пажадаў новаму складу парламента актыўнай работы.

У сваю чаргу міжнародны наглядальнік ад ШАС Міхаіл Бортнік дадаў, што Беларусь прадэманстравала прафесійны падыход да правядзення выбараў. Таксама ён звярнуў увагу на высокую грамадзянскую актыўнасць беларусаў, адказнасць за будучыню сваёй краіны. "Гэта тое, што я змог адзначыць, размаўляючы з выбаршчыкамі", - дадаў ён.

Місія наглядальнікаў ад ШАС назвала выбары ў Беларусі ўзорныміЯшчэ адзін наглядальнік ад ШАС Фэн Ляхаа адзначыла добразычлівую атмасферу на выбарах. На ўчасткі прыходзілі сем'ямі, у тым ліку пажылыя людзі. "Уся арганізацыйная работа была наладжана добра", - канстатавала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс