Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Oct 2016

Мясніковіч: У парламенцкай рабоце трэба больш адкрытасці

Мясніковіч: У парламенцкай рабоце трэба больш адкрытасці

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У парламенцкай рабоце трэба больш адкрытасці. Аб гэтым заявіў у эфіры СТБ старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БЕЛТА.

"Мы працуем публічна, празрыста", - сказаў спікер.

Ён адзначыў, што Саветам Рэспублікі арганізаваны маніторынг прынятых законаў. "Глядзім, як працуюць прынятыя законы, якія прабелы ёсць у заканадаўстве", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

"Калі заканадаўства стабільнае, гэта добра для суб'ектаў гаспадарання, інвестараў, грамадзян - зразумелыя правілы паводзін, - адзначыў ён. - Але жыццё вельмі бурна развіваецца, таму заканадаўства павінна быць арыентавана на сярэднюю і далёкую перспектыву. Трэба зыходзіць з таго, наколькі закон карысны".

Паводле яго слоў, у новым парламенце адбылася перазагрузка на 90 працэнтаў. "Гэта вельмі добра. Людзі шчыра ішлі ў парламент, каб быць карыснымі, запатрабаванымі", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі