У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

Маніторынгавая місія ШАС прызнала выбары ў беларускі парламент свабоднымі і легітымнымі

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маніторынгавая місія Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прызнала выбары ў беларускі парламент адкрытымі, свабоднымі і легітымнымі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На падставе тых матэрыялаў, якія мы маем, і асабістай прысутнасці на выбарчых участках мы, па-першае, зрабілі выснову, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прайшлі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і прынятымі Рэспублікай Беларусь міжнароднымі абавязацельствамі. Другое - мы не адзначылі парушэнняў норм нацыянальнага выбарчага заканадаўства. І трэцяе - зыходзім з таго, што праведзеныя выбары дэпутатаў адбыліся як адкрытыя, свабодныя і легітымныя", - адзначыў Рашыд Алімаў.

Паводле яго слоў, місія Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прыйшла да думкі, што мерапрыемствы ў рамках выбарчай кампаніі былі арганізаваны даволі адкрыта, падрабязна асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі, і ўсё праходзіла ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. "Мы звярнулі ўвагу, што для ўдзельнікаў выбарчага працэсу незалежна ад іх партыйнай прыналежнасці і палітычных поглядаў былі забяспечаны аднолькавыя ўмовы", - заўважыў генеральны сакратар ШАС.

Ён дадаў, што скаргаў і заўваг ад давераных асоб і наглядальнікаў у час выбарчага працэсу ў адрас прадстаўнікоў місіі не паступала. Рашыд Алімаў падрабязна праінфармаваў аб рабоце на парламенцкіх выбарах у Беларусі, наведванні выбарчых участкаў.

Прадстаўнікі ШАС прыбылі ў Беларусь 7 верасня, за гэты час адбыўся шэраг сустрэч, у тым ліку ў Цэнтрвыбаркаме. "Мы глыбока азнаёміліся з праводзімай кандыдатамі ў дэпутаты агітацыяй, работай акрэдытаваных наглядальнікаў, СМІ. У нас даволі выразнае ўяўленне аб тым, што адбываецца ў Беларусі і як арганізаваны гэтыя выбары", - сказаў генсакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс