Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

30 Жнв 2016

Макей абмеркаваў з Каэтанай дэ Зулуетай Оўтрам ход парламенцкіх выбараў у Беларусі

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня сустрэўся з кіраўніком місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Каэтанай дэ Зулуетай Оўтрам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з назіраннем за бягучымі парламенцкімі выбарамі па лініі АБСЕ", - расказалі ў прэс-службе.

Напярэдадні адбылася сустрэча Уладзіміра Макея са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстэдам. На сустрэчы бакі абмеркавалі ход выбараў, а таксама шэраг пытанняў, звязаных з арганізацыяй міжнароднага назірання за імі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі