Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

30 Жнв 2016

Лукашэнка: У парламент павінны прайсці сапраўдныя прафесіяналы незалежна ад палітычных перакананняў

Лукашэнка: У парламент павінны прайсці сапраўдныя прафесіяналы незалежна ад палітычных перакананняў

30 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб на выбарах у беларускі парламент прайшлі сапраўдныя прафесіяналы незалежна ад іх палітычных перакананняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сустрэчы прынялі ўдзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.

"Я вельмі зацікаўлены, каб у наш парламент прыйшлі сапраўдныя прафесіяналы. Не важна, хто яны будуць па сваіх палітычных перакананнях. Паверце, у парламенце павінны працаваць людзі, якія ўмеюць працаваць і пісаць законы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы добра знаёмы з парламенцкай работай. Я таксама быў дэпутатам. Гэта перш за ўсё заканатворчасць. І наш парламент гэтаму ўдзяляе асноўную ўвагу. Гэта самая галоўная яго задача. І ў гэтым плане я зацікаўлены, каб там былі прафесіяналы. За тыя гады, калі я працую Прэзідэнтам, я не магу сказаць, каб у нас быў непрафесійны парламент. Гэта былі патрыёты, якія цэняць сваю краіну і якія ўмеюць працаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"А палітычныя перакананні павінны садзейнічаць развіццю краіны. Калі гэта насуперак, то гэта ўжо не прадстаўнік народа", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што Кент Харстэд добра інфармаваны аб выбарах у Беларусі. "Можа, аб сітуацыі, якая складваецца на выбарах, разам са сваімі калегамі вы інфармаваны больш, чым я", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, наглядальнікам неабходна добра даведацца аб краіне, беларускім народзе, бліжэй азнаёміцца з самой сутнасцю выбараў у Беларусі. "Вы не першы раз на нашых выбарах. І гэта добра. І калі ў свой час мы даведаліся, што вы будзеце каардынатарам на выбарах, я такую кандыдатуру адобрыў, - заявіў Прэзідэнт. - Хоць мне заўсёды гаварылі, што спадар Харстэд негатыўна ставіцца да нашага выбарчага працэсу, саміх выбараў, можа, і да краіны. Я гавару: ён у нас не першы раз, ён добра ведае Беларусь, ён ведае народ, чалавек ён дасведчаны і разумны - разбярэцца. І я не шкадую, што вы сталі каардынатарам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі