У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

22 Чэр 2016

Лукашэнка расказаў, якімі якасцямі павінен валодаць дэпутат

Лукашэнка расказаў, якімі якасцямі павінен валодаць дэпутат

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на V Усебеларускім народным сходзе, расказаў, якія якасці вызначаюць дастойных кандыдатаў на дэпутацкае крэсла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, на думку кіраўніка дзяржавы, гэта павінны быць людзі, якія выступаюць за суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, за мірны і эвалюцыйны шлях яе развіцця, за ўздым айчынных прадпрыемстваў.

У разуменні Аляксандра Лукашэнкі дэпутаты - гэта прафесійныя, кампетэнтныя грамадзяне, якія маюць вопыт паспяховай работы ў той ці іншай сферы і здольны вырашаць пастаўленыя перад грамадствам задачы. Яны сумленныя, прыстойныя і ўмеюць трымаць слова, у іх няма фанабэрыі і ганарыстасці. У прэтэндэнта на месца ў парламенце павінна быць канструктыўная праграма дзеянняў у якасці дэпутата, ён павінен умець бачыць перспектыву, вылучаць галоўнае і істотнае ў чарадзе будзённых з'яў, быць адданым сваёй дзяржаве і народу.

"Гэта прыкладны пералік тых якасцей, якія ў грамадскай думцы сфарміраваліся адносна таго, якім павінен быць дэпутат. Шчыра скажу: менавіта такіх люзей я хацеў бы бачыць у новым складзе парламента. Адказныя перад імі будуць стаяць задачы: па ўдасканаленні прававой базы, развіцці супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, умацаванні пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс