Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

3 Dec 2019

Лукашэнка: я хацеў бы бачыць апазіцыю ў парламенце, але за іх прагаласавала толькі 3,5 працэнта

Лукашэнка: я хацеў бы бачыць апазіцыю ў парламенце, але за іх прагаласавала толькі 3,5 працэнта

3 снежня, Бялград /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка хацеў бы бачыць у нацыянальным парламенце прадстаўнікоў апазіцыі, аднак яны не карыстаюцца падтрымкай у насельніцтва. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час выступлення ў Народнай скупшчыне Сербіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зусім нядаўна адбыліся парламенцкія выбары ў Беларусі. Паверце, больш той дэмакратыі і свабоды, у якой праходзілі выбары ў Беларусі, мы не зробім. Мы, напэўна, проста не зможам правесці лепш. Мы ўсяляк стараліся дагадзіць не толькі нашым спонсарам і балельшчыкам на Усходзе, але і ў Еўрасаюзе. І што ў выніку? Адны былі ўражаны вынікамі выбараў, а іншыя сказалі: апазіцыя не трапіла ў парламент - бяда, значыць, дрэнна, недэмакратычна, значыць, зноў няма свабоды, дыктатура. Глупства поўнае. Мы ні на каго не націскалі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што заходнія наглядальнікі загадзя падрыхтавалі негатыўныя справаздачы аб выбарах у Беларусі, а потым толькі падпісалі іх. "Я хацеў, каб было тры-пяць-дзесяць апазіцыянераў, - дадаў ён. - Але як іх правесці, калі ў апазіцыянераў 3,5 працэнта галасоў? Максімум 4 працэнты ў двух чалавек. Як іх можна правесці ў парламент, ды яшчэ дэмакратычным шляхам, як патрабуюць? Іх нават за руку нельга было ўзяць і прывесці".

На думку Прэзідэнта, бяда беларускай апазіцыі ў тым, што яна працуе толькі ў перыяды электаральных кампаній. "Які народ выбера такую апазіцыю? І жыве апазіцыя на замежныя гранты: фонды Эберта, Адэнаўэра, амерыканскія фонды. Нідзе не працуюць - у добрых асабняках жывуць, на добрых аўтамабілях раз'язджаюць. Народ задаецца пытаннем: адкуль? Адказу няма", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

На праведзеных парламенцкіх выбарах у Беларусі грамадзяне падтрымалі тых кандыдатаў, якія працуюць і прыносяць карысць грамадству, упэўнены кіраўнік дзяржавы. "У ходзе парламенцкай работы будзе відаць, хто якую пазіцыю займае і адстойвае, але я абсалютна перакананы, што гэта адданыя сваёй краіне людзі і патрыёты", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што заходнім партнёрам не падабаецца праводзімая Беларуссю палітыка, таму ў свой час ЗША і Еўрасаюз увялі супраць краіны санкцыі. Аднак з часам яны зразумелі, што гэта была памылка, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Яны шукалі прычыну, каб, захаваўшы твар, выйсці з гэтай сітуацыі. І наша пазіцыя па асноўным парадку дня міжнародных адносін стала для свету прымальнай. Таму сітуацыя рэзка змянілася, і мы сёння спрабуем наладзіць нашы адносіны з Еўрапейскім саюзам, выступаючы катэгарычна супраць усялякіх брэксітаў і супраць яго распаду", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі