У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

5 Жнв 2016

Лебедзеў: Місія СНД прапанавала калегам з БДІПЧ АБСЕ выпрацаваць агульныя падыходы для ацэнкі выбараў

Лебедзеў: Місія СНД прапанавала калегам з БДІПЧ АБСЕ выпрацаваць агульныя падыходы для ацэнкі выбараў

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія СНД прапанавала калегам з БДІПЧ АБСЕ выпрацаваць агульныя падыходы для ацэнкі выбараў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ад Садружнасці на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання Сяргей Лебедзеў, які азнаёміўся з арганізацыяй работы акруговых выбарчых камісій Фрунзенскага і Першамайскага раёнаў Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі спадзяёмся на тое, што гэтыя падыходы ў рэшце рэшт будуць выпрацаваны - агульныя падыходы да ацэнкі выбарчых працэсаў як у краінах Захаду, так і ў краінах СНД", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Ён са шкадаваннем канстатаваў, што пакуль заходнія калегі спрабуюць дыктаваць свае ўмовы, крытыкуюць за некаторыя правілы і крытэрыі, якімі кіруецца пры рабоце місія СНД. Хоць шэраг краін Захаду, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад маніторынгавай місіі ад АБСЕ і ПАСЕ, не дапускае да сябе на выбары калег ад Садружнасці. "Мы, вядома, вельмі зацікаўлены, каб тыя падыходы і патрабаванні, якія прад'яўляюцца да нас, аналагічным чынам прад'яўляліся і ў працэсе выбараў на Захадзе. І, адпаведна, мы хацелі б таксама на роўных даваць ацэнкі тым выбарам, якія праходзяць у заходніх краінах", - сказаў кіраўнік місіі.

Між тым ён падкрэсліў, што па ходзе маніторынгу цяперашняй парламенцкай кампаніі ў Беларусі прадстаўнікі Садружнасці маюць намер узаемадзейнічаць з калегамі з БДІПЧ (праводзіць сустрэчы, абмяркоўваць розныя пытанні), і наконт гэтага ўжо ёсць адпаведная дамоўленасць.

На гэты час для маніторынгу парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 11 верасня, акрэдытавана больш за 230 замежных наглядальнікаў. У прыватнасці, паводле апошніх даных, ад місіі СНД акрэдытацыю атрымалі 183 наглядальнікі (у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД - 8), ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ - 51 наглядальнік.

Паводле слоў Сяргея Лебедзева, місія СНД працуе ў Беларусі ўжо больш за месяц, яе прадстаўнікі пабывалі ва ўсіх абласцях, і работа будзе актывізавана па меры набліжэння даты выбараў. Так, у складзе місіі працуюць 44 доўгатэрміновыя наглядальнікі практычна ад усіх краін інтэграцыйнага аб'яднання, у яе ўвайшлі дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Беларусі, супрацоўнікі Выканкама і прадстаўнікі дзяржаў Садружнасці. Цяпер акрэдытацыя працягваецца.

У цэлым, паводле слоў Сяргея Лебедзева, падрыхтоўчая работа па парламенцкіх выбарах ідзе планава, у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, штаб місіі і доўгатэрміновыя наглядальнікі працуюць у цесным кантакце з Цэнтральнай выбарчай камісіяй і з акруговымі выбаркамамі. Прадстаўнікі місіі прысутнічалі на пасяджэннях у райвыканкамах, раённых адміністрацыях пры назначэнні членаў участковых камісій. "У нас склалася меркаванне, што ў склад участковых камісій увайшлі дастойныя прадстаўнікі, якія змогуць правільна арганізаваць выбарчы працэс і не дапусцяць нейкіх злоўжыванняў, скажэнняў", - сказаў ён.

Акрамя таго, кіраўнік місіі з задавальненнем канстатаваў, што на 110 месц у Палаце прадстаўнікоў пададзена 630 заявак ад патэнцыяльных кандыдатаў, што сведчыць аб даволі высокім конкурсе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс