Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

1 Jul 2016

Лебедзеў: Дэмакратычныя тэндэнцыі ўмацаваліся ў Беларусі

Лебедзеў: Дэмакратычныя тэндэнцыі ўмацаваліся ў Беларусі

1 ліпеня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Дэмакратычныя тэндэнцыі ўмацаваліся ў Беларусі, заявіў сёння кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў на сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыканкама Беларусі Лідзіяй Ярмошынай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэмакратычныя тэндэнцыі, правілы ў Беларусі ўмацаваліся і з'яўляюцца асноватворнымі ў ходзе выбарчага працэсу. Гэта вельмі важна", - заявіў Сяргей Лебедзеў.

У склад місіі ад СНД пакуль уваходзіць 25 доўгатэрміновых наглядальнікаў, але іх колькасць плануецца павялічыць прыкладна да 40, адзначыў кіраўнік місіі. Паводле яго слоў, гэта людзі з дастатковай падрыхтоўкай і прафесійным вопытам. Многія з іх раней ужо назіралі за выбарамі. Сярод іх ёсць супрацоўнікі Выканкама СНД, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, члены Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Плануецца, што агульная колькасць доўгатэрміновых і кароткатэрміновых наглядальнікаў у складзе місіі СНД складзе 350-400 чалавек.

Лебедзеў: Дэмакратычныя тэндэнцыі ўмацаваліся ў БеларусіСяргей Лебедзеў канстатаваў, што ў гэтым годзе спаўняецца 15 гадоў з моманту, калі структуры СНД пачалі назіраць за выбарамі. Першы такі маніторынг праходзіў якраз у Беларусі. У бягучым годзе наглядальнікі ад СНД працуюць на беларускіх выбарах ужо восьмы раз. Сяргей Лебедзеў пазітыўна ацаніў папярэдні вопыт узаемадзеяння з Цэнтрвыбаркамам Беларусі. Ён падкрэсліў, што вылучэнне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і кандыдатаў у дэпутаты заўсёды праходзіць на альтэрнатыўнай аснове.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі