У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

30 Жнв 2016

Лебедзеў: Агітацыя ў час парламенцкай кампаніі ў Беларусі ідзе ў асноўным без парушэнняў

Лебедзеў: Агітацыя ў час парламенцкай кампаніі ў Беларусі ідзе ў асноўным без парушэнняў

30 жніўня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Агітацыя ў час парламенцкай кампаніі ў Беларусі ідзе ў асноўным без парушэнняў, заявіў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Агітацыйная работа ідзе ў асноўным без парушэнняў. Мы зафіксавалі, што ў некаторых месцах былі сарваны плакаты, агітацыйныя матэрыялы, але гэта адзінкавыя выпадкі, і ацэньваем гэта не як нейкую канкурэнтную барацьбу, а, хутчэй, як хуліганства, не надаём гэтаму асаблівага значэння, не драматызуем", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Члены місіі актыўна назіраюць за асвятленнем перадвыбарнай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі. "Мы бачым, што раніцай кандыдаты ў дэпутаты маюць магчымасць выступіць па радыё, вечарам - па тэлебачанні. Але са шкадаваннем канстатуем, што не ўсе актыўна выкарыстоўваюць гэтыя магчымасці. Адны даволі актыўна выступаюць, іншыя - менш актыўна. Тое ж самае адносіцца да нагляднай агітацыі. Уражанне, што некаторыя кандыдаты ў дэпутаты дастаткова выпукла прадстаўлены на білбордах, у СМІ, іншыя менш прыкметныя. Складана меркаваць аб прычынах - магчыма, тут фінансавыя або асабістыя матывы", - растлумачыў Сяргей Лебедзеў.

"Мы задаволены ходам парламенцкай кампаніі. І мы аб гэтым гаворым, рэгулярна выпускаем нашы бюлетэні. Будзем прадаўжаць работу аж да дня выбараў, да закрыцця выбарчых участкаў", - сказаў ён на заканчэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс