Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

15 Жнв 2016

Лідзія Ярмошына дала рэкамендацыі прэтэндэнтам на крэсла дэпутата

Лідзія Ярмошына дала рэкамендацыі прэтэндэнтам на крэсла дэпутата

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына дала рэкамендацыі прэтэндэнтам на крэсла дэпутата ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ 14 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік ЦВК параіла заглянуць у Выбарчы кодэкс або ж дапаможнікі і дакументы, падрыхтаваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй у дапамогу кандыдату ў дэпутаты. Пры гэтым Лідзія Ярмошына заклікала пры прымяненні тэорыі на практыцы не ажыццяўляць дзеянні свядома дзёрзка. Пэўныя крокі могуць прывесці да страты магчымасці прэтэндаваць на дэпутацкі статус. Лідзія Ярмошына згадала аб выпадках раздачы агітацыйнай прадукцыі ў час збору подпісаў, што рабіць забаронена. Былі выпадкі некарэктных паводзін і ў дачыненні да выбаршчыкаў, і ў дачыненні да канкурэнтаў, выпадкі арганізацыі мерапрыемстваў, якія выходзяць за рамкі магчымых у гэты перыяд, сказала кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына дадала, што прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат недапушчальна карыстацца службовым становішчам, гэта значыць нельга выкарыстоўваць памяшканні дзяржаўных органаў, калі вылучаецца кіраўнік дзяржоргана, у той час як іншыя прэтэндэнты не маюць такой магчымасці, або ж выкарыстоўваць службовы транспарт.

Кіраўнік ЦВК ацаніла агітацыйную кампанію як спакойную і адзначыла, што ў агітацыйны перыяд кандыдатам неабходна сур'ёзна працаваць, каб заявіць пра сябе. "Усё залежыць ад самога кандыдата. Хтосьці, можа, і "праспіць" гэты перыяд або будзе лічыць, што за яго спрацуе каманда, хтосьці будзе лічыць, што дастаткова адзін раз выступіць па тэлевізары. Але ж гэта цяжкая праца, бясплатная, калі працуеш на сябе. Я хацела б, каб тыя, хто зарэгістраваліся, разумеў, што выбары - гэта сур'ёзна і гэта ўсё ж такі конкурс, у якім ты павінен паказаць сябе лепшым", - сказала Лідзія Ярмошына.

Гаворачы аб матывацыі прэтэндэнтаў, кіраўнік ЦВК вылучыла некалькі груп. Пэўная частка кандыдатаў, якія жадаюць змяніць палітычную сістэму краіны, лічаць, што з іх прыходам у парламент узнікнуць ініцыятывы па змяненні Канстытуцыі, нейкіх палітычных працэсаў, якія прывядуць да жаданага. Ёсць частка людзей, якія разглядаюць гэта месца як будучае працаўладкаванне. Моладзі часта цікава паспрабаваць, даведацца, што гэта такое. Яшчэ адна група - моцныя гаспадарнікі, вылучаныя працоўнымі калектывамі, якія разглядаюць месца ў парламенце як чарговае перамяшчэнне на іншую работу, якую, як яны лічаць, ім давярае грамадства, і яны гатовы апраўдаць давер.

Лідзія Ярмошына рэзюмавала, што парламент створаны, каб быць дыскусійнай пляцоўкай. "Там павінны быць прадстаўлены розныя палітычныя сілы, яны павінны абавязкова дыскутаваць, выпрацоўваць канструктыўную пазіцыю на карысць грамадства", - дадала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі