У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Ліп 2016

Лазавік заклікаў мясцовыя ўлады браць прыклад з Мінска па месцах для пікетаў

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовым уладам трэба браць прыклад з Мінска ў плане вызначэння месц для правядзення пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Мікалай Лазавік нагадаў, што не так даўно мясцовыя органы ўлады якраз прынялі рашэнні аб вызначэнні такіх месц.

"Мы заклікаем улічыць вопыт горада Мінска. Там дазволілі ўсюды, акрамя асобных пунктаў", - сказаў наконт гэтага сакратар ЦВК.

"Некаторыя выканкамы пайшлі па шляху мінімальнага абмежавання, - дадаў ён. - Іншыя пайшлі па шляху звужэння рамак дзеяння ініцыятыўных груп".

Паводле яго слоў, у другім выпадку мясцовыя ўлады забаранілі праводзіць пікеты на прыпынках, каля вакзалаў, каля гандлёвых цэнтраў і г.д. "Паўстае пытанне, а дзе ж тады праводзіць пікеты?" - зрабіў акцэнт Мікалай Лазавік.

Як паведамлялася, вылучэнне кандыдытаў, у тым ліку і праз збор подпісаў, пачалося ў Беларусі 3 ліпеня, а скончыцца 1 жніўня. Паводле апошніх даных, у Беларусі зарэгістраваны 304 ініцыятыўныя групы. Таксама кандыдатаў маюць намер вылучаць партыі. Чакаецца, што правам вылучыць кандыдатаў скарыстаюцца і працоўныя калектывы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс