У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Ліп 2016

Лазавік: Тэрытарыяльныя выбаркамы часткова будуць адыгрываць ролю ЦВК

6 ліпеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ў час парламенцкіх выбараў возьмуць на сябе частку функцый ЦВК. Аб гэтым паведаміў сёння ў Віцебску журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Лазавік падкрэсліў, што ў любой выбарчай кампаніі абласное звяно адыгрывае вельмі важную ролю. "Раней на парламенцкіх выбарах абласных камісій у нас не было. Былі ўчастковыя, якія працавалі з выбаршчыкамі, і акруговыя, якія працавалі непасрэдна з кандыдатамі. Цэнтральная камісія ў цэлым арганізоўвала працэс. Але абласное звяно таксама было задзейнічана, паколькі менавіта на гэтым узроўні размяркоўваюцца фінансы, кантралюецца выкананне выбарчага заканадаўства. У аблвыканкамы прыходзяць некаторыя пытанні па забеспячэнні дзейнасці камісій і кандыдатаў у дэпутаты", - растлумачыў Мікалай Лазавік. Таму пры ўнясенні змяненняў у выбарчае заканадаўства ў снежні 2013 года было прынята рашэнне сфарміраваць Мінскую гарадскую і абласныя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, якія ўзялі на сябе частку функцый ЦВК і частку функцый акруговых камісій.

"Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі займаюцца пытаннямі фінансавання выбарчага працэсу, кантролю над выкананнем заканадаўства, разглядам скаргаў. Гэтыя выбаркамы будуць выконваць ролю ЦВК, паколькі асноўны паток пісем, скаргаў, зваротаў будзе разглядацца на ўзроўні тэрытарыяльных выбаркамаў, а калі хтосьці будзе скардзіцца далей, то наступная інстанцыя - абласны суд", - адзначыў сакратар ЦВК.

Адказваючы на пытанне аб зваротах, якія паступаюць у выбаркамы, Мікалай Лазавік адзначыў, што скаргі заўсёды былі, ёсць і будуць. "Але ёсць адна асаблівасць - 70 працэнтаў гэтых скаргаў не звязана з выбарамі. Яны датычацца нейкіх жыллёвых, сацыяльных, юрыдычных пытанняў. Шмат пісем з просьбай растлумачыць выбарчае заканадаўства. Ніводную скаргу, ніводнае пісьмо мы не пакідаем без увагі. Калі скарга або зварот не датычыцца выбараў, то мы адпраўляем іх непасрэдна ў той дзяржорган, які павінен займацца вырашэннем пастаўленага пытання", - рэзюмаваў сакратар ЦВК.

Сёння ў Віцебску адбыўся навучальны семінар для старшынь і членаў абласной і акруговых выбарчых камісій. Мікалай Лазавік звярнуў увагу калег на навацыі і асаблівасці выбарчай кампаніі, прэзентаваў зборнік метадычных матэрыялаў.

У Віцебскай вобласці сфарміравана 14 акруговых і адна абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія. У іх складзе працуюць 195 чалавек - гэта прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, працоўных калектываў і грамадзян.

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання пройдуць у Беларусі 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс