У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

Косінец выказаў удзячнасць жыхарам краіны за падтрымку выбранага курсу будаўніцтва дзяржавы

12 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец выказаў удзячнасць жыхарам краіны ад імя Прэзідэнта Беларусі за іх актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі, за падтрымку таго курсу дэмакратычнага будаўніцтва дзяржавы, які сёння ажыццяўляецца. Гэтыя словы ён агучыў журналістам па выніках праведзенай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінен сказаць аб тым, што даволі эфектыўна спрацавалі, напэўна, усе. Удзячны перш за ўсё жыхарам горада Мінска і ўсіх абласцей краіны, - сказаў Аляксандр Косінец. - У выбарах прынялі ўдзел 62,1 працэнта мінчан, вялікая колькасць таксама ў абласных цэнтрах - да 80 працэнтаў выбаршчыкаў. Выбары адбыліся. Я віншую ўсіх, і перш за ўсё тых кандыдатаў, якія перамаглі, сталі дэпутатамі. Паспяховай ім заканатворчай дзейнасці. Усім жыхарам нашай краіны я дзякую ад імя Прэзідэнта за актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі, за падтрымку таго курсу дэмакратычнага будаўніцтва нашай дзяржавы, які сёння ажыццяўляецца".

Пры гэтым кіраўнік Адміністрацыі звярнуў увагу на той факт, што адзначаліся і спробы правакацый, але яны былі папярэджаны. Ён таксама падкрэсліў, што ўпершыню за ўсю гісторыю правядзення выбараў у Адміністрацыю Прэзідэнта не паступіла ніводнай скаргі. А 50 званкоў, што паступілі ў ЦВК, датычыліся ў сваёй большасці таго, што нехта трапіў не ў асноўны, а ў дадатковы спіс выбаршчыкаў.

Аляксандр Косінец рэзюмаваў, што былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для ўдзелу ў галасаванні як у краіне, так і за мяжой. Для таго каб усё прайшло арганізавана, была праведзена каласальная, у тым ліку растлумачальная і інфармацыйная работа.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс