У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

Косінец: Выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам

Косінец: Выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам

12 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, па выніках праведзенай сёння сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Аляксандр Косінец акцэнтаваў увагу на тым, што выбары, якія адбыліся ва ўсіх 110 выбарчых акругах краіны, упершыню прайшлі на небезальтэрнатыўнай аснове.

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, упершыню ў парламенце будуць прадстаўлены розныя партыі (Аб'яднаная грамадзянская, Ліберальна-дэмакратычная), рухі, "Таварыства беларускай мовы", а таксама іншыя аб'яднанні, якія даюць магчымасць мець альтэрнатыўны пункт гледжання на розныя законапраекты.

"Прэзідэнт лічыць, што розныя пункты гледжання павінны быць літаральна па кожным пытанні, павінна існаваць процівага. І тое, што сёння прадстаўлены розныя аб'яднанні, сведчыць аб тым, што будуць прысутнічаць розныя погляды", - канстатаваў Аляксандр Косінец.

Кіраўнік Адміністрацыі звярнуў увагу на той факт, што цяперашні парламент будзе самым маладым. Калі сярэдні ўзрост дзеючага парламента быў 52,3 года, то ўзрост нававыбранага - 49,7 года. "Неабходна адзначыць і гендарны складнік - са 110 дэпутатаў будзе 38 жанчын (у папярэднім скліканні было 30 жанчын). Даволі высокі прафесіяналізм: усе маюць вышэйшую адукацыю, 17 працуюць у дзяржаўных органах кіравання, 27 - у сацыяльна-культурнай сферы, 25 - у прамысловасці і аграпрамысловым комплексе. Інакш кажучы, гэта сведчыць аб тым, што будуць створаны высокапрафесійныя камісіі, якія будуць працаваць над удасканаленнем дзеючага заканадаўства з тым, каб даволі эфектыўна праходзіла сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Інфаграфiка. У Беларусі выбраны правамоцны парламент

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс