Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

29 Jul 2016

Карпенка: Усе партыі, якія заявілі аб жаданні ўдзельнічаць у складзе выбаркамаў Мінска, маюць сваіх прадстаўнікоў

Карпенка: Усе партыі, якія заявілі аб жаданні ўдзельнічаць у складзе выбаркамаў Мінска, маюць сваіх прадстаўнікоў

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе партыі, якія заявілі аб жаданні ўдзельнічаць у складзе выбаркамаў Мінска па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, маюць сваіх прадстаўнікоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.

Намеснік старшыні гарвыканкама абверг інфармацыю, якую размясцілі некаторыя СМІ, наконт таго, што ў складах участковых выбаркамаў сталіцы нібыта адсутнічаюць прадстаўнікі асобных палітычных партый. "У некаторых СМІ прайшла інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Ігара Карпенкі, з 15 зарэгістраваных палітычных партый сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі ў сталіцы вылучылі 10: Беларуская аграрная партыя, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Камуністычная партыя Беларусі, партыя БНФ, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Рэспубліканская партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Прадстаўнікі ўсіх 10 партый увайшлі ў склад участковых выбаркамаў.

Аб'яднаная грамадзянская партыя накіравала 50 прадстаўнікоў для ўключэння ў склад участковых выбарчых камісій толькі двух раёнаў Мінска - Савецкага і Цэнтральнага. Пры гэтым Ігар Карпенка звярнуў увагу, што ў адміністрацыю Савецкага раёна Мінска паступіў пратакол аб вылучэнні 11 прадстаўнікоў ад гэтай партыі з парушэннем выбарчага заканадаўства. "Была няправільна пазначана нумарацыя ўсіх участкаў для галасавання, так пры правядзенні цяперашняй выбарчай кампаніі ў горадзе прымяняецца суцэльная нумарацыя ўчасткаў для галасавання - гэта значыць ад 1 да 710. А ў пратаколе былі пазначаны ўчасткі ў Савецкім раёне нумар 1, 2 і г.д., якіх не існуе. Больш таго, была пазначана выбарчая акруга, у якой нібыта размяшчаюцца гэтыя ўчасткі, - Мінская выбарчая акруга нумар 107, якой таксама не існуе. Таму гэты пратакол пакінуты без разгляду з-за немагчымасці ўстанавіць, у выбарчую камісію якога ўчастка вылучаецца чалавек", - растлумачыў субяседнік. Паводле яго слоў, у склады ўчастковых выбарчых камісій Цэнтральнага раёна Мінска ўключаны тры прадстаўнікі АГП, якім было паведамлена аб іх уключэнні і якія былі запрошаны на пасяджэнні ўчастковых камісій.

Як паведамлялася, у Мінску сфарміравана 710 выбарчых участкаў. Больш як 80 працэнтаў вылучаемых у склад участковых выбарчых камісій з'яўляюцца прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Каля 20 працэнтаў вылучэнцаў - прадстаўнікі ад працоўных калектываў і грамадзяне шляхам падачы заяў. Акруговыя камісіі Мінска, а іх 20, прынялі 37 пакетаў дакументаў для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты на 30 грамадзян. Некаторыя грамадзяне выкарыстоўваюць некалькі спосабаў вылучэння ў адпаведнасці з заканадаўствам. Напрыклад, шляхам падачы заявы ад ініцыятыўнай групы, ад палітычнай партыі і ад працоўнага калектыву. Вылучэнне кандыдатаў прадоўжыцца да 1 жніўня, іх рэгістрацыя пройдзе з 2 па 11 жніўня. На наступны дзень пасля завяршэння рэгістрацыі адбудзецца жараб'ёўка паміж кандыдатамі для вызначэння даты і часу выступленняў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі назначаны на 11 верасня бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі