У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

28 Чэр 2016

Кандыдаты ў дэпутаты павінны прадаставіць у СМІ свае праграмы не пазней за 21 жніўня

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны будуць прадаставіць друкаваным СМІ для публікацыі свае перадвыбарныя праграмы не пазней за 21 жніўня, паведаміла сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама прадстаўнік ЦВК Алена Дмухайла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перадвыбарныя праграмы будуць публікавацца ў такіх рэспубліканскіх газетах, як "Звязда", "Рэспублiка", у абласных газетах, а таксама ў "Вечернем Минске", удакладніла Алена Дмухайла. Чарговасць публікацыі будзе адпавядаць чарговасці паступлення тэкстаў у рэдакцыі.

Што датычыцца тэлебачання і радыё, то ў Мінску кандыдатам прадаставяць эфір тэлеканал "Беларусь 3" і "Радыё-Мінск". Раней прапаноўвалася выдзеліць сталічным кандыдатам эфір на "Беларусь 2", але пазней ад гэтага адмовіліся з-за трансляцыі Алімпійскіх гульняў з Рыа-дэ-Жанэйра. У Мінскай вобласці эфір выдзеляць на СТБ і "Мінскай хвалі". Кандыдаты ў іншых рэгіёнах змогуць выступіць у эфіры абласных тэле- і радыёстанцый.

Пры гэтым і ў тэле-, і ў радыёэфіры будзе давацца па пяць мінут. Трансляцыі па тэлебачанні пройдуць з 19.00 да 20.00, а на радыё - з 7.00 да 8.00. Прадугледжаны і тэледэбаты, дзе кожнаму кандыдату дадуць да пяці мінут. Для правядзення дэбатаў патрэбна згода на ўдзел хаця б ад двух кандыдатаў адной акругі. Дэбаты пакажуць у запісе, а час трансляцыі вызначаць акруговыя выбаркамы не пазней за 12 жніўня. Прычым на дэбаты можа прыйсці давераная асоба.

Акрамя таго, кандыдаты будуць мець права на выкуп друкаванай плошчы ў газетах і ў эфіры тэлерадыёкампаній за кошт сваіх выбарчых фондаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс