Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

3 Жнв 2016

Кандыдатамі ў дэпутаты ў Беларусі вылучана 630 чалавек

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатамі ў дэпутаты ў Беларусі вылучана 630 чалавек. Аб гэтым сёння ішла размова на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Больш за ўсё жадаючых заняць дэпутацкую пасаду ў Мінску - 131 чалавек. Па абласцях колькасць вылучэнцаў вагаецца ад 79 да 89 чалавек.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, адказваючы пасля пасяджэння на пытанні журналістаў, адзначыла, што лічба 630 чалавек яе ўзрадавала, таму што колькасць патэнцыяльных кандыдатаў на 130 больш, чым чатыры гады таму. "Вядома, яна не ўтрымаецца. І да варажбіткі не хадзі, што хтосьці адпадзе, але гэта ў любым выпадку дае конкурс, выбар для выбаршчыка", - сказала яна.

Лідзія Ярмошына, паводле яе слоў, адчувае "аптымізм наконт таго, што выбарчая кампанія будзе больш жывой, а значыць і яўка выбаршчыкаў будзе высокая".

Усяго ў выбаркамы паступіла 765 камплектаў дакументаў. Сярод патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты 145 жанчын, або 23 працэнты ад агульнай колькасці вылучэнцаў, 28 чалавек (4,4 працэнта) з'яўляюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання. Каменціруючы апошнюю лічбу, Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў працэнтных адносінах яна супадае з тым, што было на парламенцкіх выбарах 2012 года.

Старшыня Цэнтрвыбаркама расказала, што сярод вылучэнцаў шмат тых, хто скарыстаўся двума ці нават трыма спосабамі (шляхам збору подпісаў, ад працоўнага калектыву, ад партыі). Такіх 111 чалавек, або 17,6 працэнта ад агульнай колькасці вылучэнцаў, і 12 чалавек (1,9 працэнта) адпаведна. Адным спосабам вылучаліся 507 чалавек, або 80,5 працэнта прэтэндэнтаў на месца ў парламенце.

Згодна з данымі ЦВК, сярод партый у ходзе вылучэння найбольшую актыўнасць праявілі Ліберальна-дэмакратычная партыя - на яе рахунку 90 чалавек (14,3 працэнта ад усіх вылучэнцаў), Аб'яднаная грамадзянская партыя - 67 прэтэндэнтаў (10,6 працэнта), Партыя БНФ - 60 чалавек (9,5 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі