У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзены да канца бягучага тыдня

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канчатковыя вынікі выбараў плануецца падвесці да канца бягучага тыдня. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяюся, мы ў гэту пятніцу зможам падвесці вынікі выбараў, і на працягу 30 дзён пасля правядзення выбараў, гэта значыць апошні магчымы дзень - гэта 10 кастрычніка, адкрыецца першая сесія Палаты прадстаўнікоў", - праінфармавала старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына агучыла папярэднія вынікі выбараў, адзначыўшы, што на момант падвядзення канчатковых вынікаў ЦВК зможа прадставіць больш дэталёвую інфармацыю.

Дэпутаты выбраны па ўсіх 110 акругах. Яўка выбаршчыкаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў склала 74,8 працэнта. У абсалютных лічбах у выбарах прынялі ўдзел 5 212 745 выбаршчыкаў. "Учарашні дзень у Цэнтральнай камісіі прайшоў даволі спакойна. У ЦВК 11 верасня паступіла 32 пісьмовыя звароты грамадзян Беларусі", - сказала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс